«Лукашэнка ўвесь час пасылае сігналы»
- 10.03.2025, 10:49
Заявы дыктатара не каштуюць і шэлега.
Украінскі журналіст Дзмітрый Гардон расказаў, што стаіць за апошнімі заявамі Лукашэнкі аб Украіне. Беларускі дыктатар зноў спрабуе ўдаваць з сябе «міратворцу»:
- Лукашэнка - вельмі смешны дранік. Аматар скалынаць паветра. Які, дарэчы, ніколі не кажа абы што і абы як. Там экспромтаў чакаць не трэба - спланаваныя сігналы. Ён як касмічны карабель - увесь час пасылае сігналы. Пуціну, сусветнай супольнасці, Трампу. У гэтага касмічнага карабля "Дранік-1" ёсць галоўная мэта - застацца ва ўладзе і фізічна выжыць. Калі Лукашэнка не будзе ва ўладзе, узнікае пытанне з яго выжываннем.
Таму яму важна, нягледзячы на ўзрост і цяжкі стан здароўе (мы ж бачым, як яго дрэнчыць, велізарная вага, цукар, які знікае голас, ён часам казаць не можа), захаваць уладу. Аднак яго заявы не каштуюць і шэлега.