BE RU EN

У Беларусі прачнуліся гадзюкі і суслікі

  • 10.03.2025, 9:48

Жывёлін разбудзіла цёплае надвор'е.

Цёплы пачатак сакавіка абудзіў гадзюк, якія жывуць у нашых лясах, паведаміў тэлеграм-канал Нацыянальнага парку «Прыпяцкі».

Летась першыя рэптыліі былі знойдзены 17 сакавіка.

Не спяць і суслікі. Першага сёлета «бадзёрага» байбака натураліст і абаронца апошніх калоній Сяргей Шакала заўважыў 7 сакавіка.

«Пасля доўгай і суровай спячкі ў гэтую зіму, выйшаў першы звярок. Такіх худых, знясіленых яшчэ не даводзілася раней бачыць. Не звяртаючы ўвагі на патэнцыйную небяспеку, суслік з прагавітасцю еў леташнюю траву», - напісаў Сяргей у Facebook.

Апошнія навіны