Новы прэм'ер Канады - Трампу: Як і ў хакеі, мы пераможам
- 10.03.2025, 15:27
Моцныя словы Марка Карні.
Новы прэм'ер-міністр Канады Марк Карні заявіў, што ягоная краіна ніколі не стане часткай ЗША. Таксама ён паабяцаў захаваць новыя тарыфы на тавар са ЗША, пакуль у Вашынгтоне «не прадэманструюць павагу» да Канады.
Марк Карні - былы старшыня Цэнтрабанка, паведамляе агенцтва АР. Менавіта ён напярэдадні і стаў пераможцам у гонцы за лідарства Ліберальнай партыі. Ён жа і зменіць на пасадзе прэм'ер-міністра Джасціна Трудо.
Трамп неабгрунтавана падняў тарыфы на канадскі тавар, а таксама ўвесь час атакуе працоўны клас і бізнэс, заявіў Карні, менавіта таму Канада і далей будзе захоўваць усе абмежаванні што да ЗША.
«Мы не прасілі гэтай бітвы. Амерыканцы не павінны сумнявацца: у гандлі, як і ў хакеі, Канада перамагае», - падкрэсліў будучы прэм'ер-міністр краіны.
Таксама Карні параўнаў ЗША з «плавільным катлом», а Канаду - «з мазаікай». Абедзве краіны розныя і таму ніколі не будуць адным цэлым.
Са слоў Карні, Канада больш не можа давяраць такой краіне, як ЗША.
За Карні аддалі свае галасы 85,9% канадцаў, а за Фрыланда ўсяго 8% выбарцаў. Марк Карні нарадзіўся ў 1965 годзе ў Форт-Сміце. Адразу пасля вучобы пачаў працаваць у кампаніі Goldman Sachs. З 2013 да 2020 года ўзначальваў Банк Англіі.