BE RU EN

У чатырох абласцях Беларусі ліквідавалі лясныя пажары

  • 10.03.2025, 11:21

Агульная плошча іх асяродкаў ацэньваецца на 12 гектараў.

За апошнія дні ў чатырох абласцях Беларусі, Берасцейскай, Гомельскай, Гарадзенскай і Менскай ліквідавалі лясныя пажары. Агульная плошча іх асяродкаў ацэньваецца на 12 гектараў, паведамляе Мінлясгас.

З пачатку года ўсяго ў лясах нашай краіны адбылося ўжо 115 лясных пажараў на плошчы 155,6 га.

З-за складанай пажаранебяспечнай сітуацыі Мінлясгас заклікаў грамадзян устрымацца ад наведвання лясоў. На тэрыторыі Берасцейскай вобласці часова ўведзеная забарона на наведванне лясоў ва ўсіх раёнах. Таксама забарона на наведванне лясоў уведзеная ў Веткаўскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны