BE RU EN

У Беларусі даражэе іпатэка

  • 10.03.2025, 12:13

"Беларусбанк" падняў стаўкі.

"Беларусбанк" 10 сакавіка абвясціў, што змяніў адсоткавыя стаўкі за крэдыты для фізічных асоб. Сярод іншага падаражэлі пазыкі на нерухомасць. Апошнім разам гэты банк паднімаў адсоткавыя стаўкі за крэдытынае жыллё ў лютым, піша «Зеркало».

Так, стаўка за крэдыт "Іпатэка Экспрэс" для тых, хто набывае жыллё на агульных падставах на другасным рынку ў фізічнай або юрыдычнай асобы, вырасла з 17,5% да 18,18%.

Нагадаем, у лютым гэтая пазыка таксама падаражэла. Таксама ў мінулым месяцы ўвялі навацыю - знізілі максімальную суму крэдыту пад жыллё на другасным рынку. Калі раней можна было атрымаць да 100% кошту нерухомасці, то зараз - да 90%. Што тычыцца жылля ад забудоўнікаў, то банк па-ранейшаму можа выдаць пазыку да 100% яго кошту.

Крэдыт "Рэфінансаванне іпатэкі" "Беларусбанк" таксама цяпер выдае пад 18,18% гадавых.

Раней адсоткавыя стаўкі за крэдыты на нерухомасць узнялі таксама іншыя банкі.

Нагадаем, беларусы рэгулярна абнаўляюць рэкорды за агульную суму ўзятых пазык. У Нацбанка выклікаюць асцярогі высокія тэмпы росту крэдытавання насельніцтва. Рэгулятар мяркуе, што гэта "можа стварыць пагрозу для фінансавай і цэнавай стабільнасці". Экспэрты тым часам указваюць на перакосы ў эканоміцы, у тым ліку на стоеную інфляцыю, і бачаць перадумовы для паслаблення нацыянальнай валюты.

У гэтай сітуацыі Нацбанк пайшоў на некаторыя ўзмацненні жорсткасці - падвысіў на сакавік значэнне разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР). Гэта адсоткавая столь у банкаўскіх крэдытах, найперш на нерухомасць.

Апошнія навіны