BE RU EN

«Мы схітравалі»: Нарвэгія прызнала падман з экіпіроўкай на ЧС у Транхейме

  • 10.03.2025, 12:16

Сэрвісная каманда нарвэжцаў узмацніла швы на строях скакуноў.

На чэмпіянаце свету - 2025 у лыжных відах спорту ў Тронхейме нарвэжскіх спартоўцаў абвінавацілі ў незаконных маніпуляцыях са строямі перад скачкамі з трампліна.

Супольны пратэст супраць вынікаў каманды Нарвэгіі падалі каманды Аўстрыі, Славеніі і Польшчы.

«Мы ўнеслі змены ў строі, ведаючы, што гэта нелегальна. Мы схітравалі. Мы спрабавалі ашукаць сістэму. Гэта недапушчальна», - прызнаў падман дырэктар нарвэжскай каманды Ян-Эрык Альбу на сустрэчы з прэсай у нядзелю, 9 сакавіка.

Як высветлілася, сэрвісная каманда нарвэжцаў узмацніла швы на строх скакуноў Марыюса Лінвіка і Ёхана Андрэ Форфанга, што падвысіла трываласць экіпіроўкі і палепшыла яе аэрадынамічныя характарыстыкі. Са слоў Альбу, маніпуляцыі са строямі перад скачкамі з вялікага трампліна былі праведзеныя без ведама спартоўцаў і толькі для гэтага канкрэтнага спаборніцтва.

Факт наўмыснага падману раскрыўся дзякуючы відэа, якое з'явілася ў сацсетках, на якіх відаць, што нарвэжцы пры ўдзеле галоўнага трэнера каманды Магнуса Брэвіга перашываюць свае строі ў гатэлі каманды. Сам Брэвіг не прыйшоў на сустрэчу з прэсай, а накіраваўся ў Осла, каб абмеркаваць сітуацыю з федэрацыяй, паведаміла газета Dagbladet.

Апошнія навіны