Новы прэм'ер Турчын паабяцаў нічога не мяняць
- 10.03.2025, 12:37
Праблемы ў эканоміцы прадоўжацца.
Новы прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын абяцае не карэктаваць эканамічны курс. Пра гэта ён заявіў пасля прызначэння, праведзенага Лукашэнкам сёння.
«Мой самы ўлюбёны выраз - «эвалюцыя без рэвалюцый». На кожнай пасадзе, вядома, неабходна эвалюцыянаваць: і на пасадзе старшыні ўрада, старшыні Менскага аблвыканкама… Кожны кіраўнік са сваім прыходам прыносіць нешта новае, новы погляд на тыя ці іншыя праблемы.
Ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу, вядома, не будзе», - сказаў ён.
Нагадаем, Турчын змяніў у крэсле прэм'ера Рамана Галоўчанку.