Пяскоў: Перамоў з ЗША на гэтым тыдні не будзе
- 10.03.2025, 14:13
Прэс-сакратар Пуціна зняпраўдзіў інфармацыю амерыканскіх СМІ.
Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расейская Федэрацыя і Злучаныя Штаты Амерыкі не будуць праводзіць перамовы на гэтым тыдні ў Савудаўскай Арабіі.
Пра гэта паведамляе ТАСС.
Сёння ў СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што чыноўнікі адміністрацыі кіраўніка Белага дома Дональда Трампа сустрэнуцца асобна з дэлегацыямі Украіны і Расеі ў Савудаўскай Арабіі.
Крыніца CNN не выдала дэталі наконт таго, хто менавіта будзе прысутнічаць на перамовах.