Трамп перадумаў: цяпер у Расеі таксама няма «козыраў»
- 10.03.2025, 14:29
Хаця яшчэ некалькі тыдняў таму прэзідэнт ЗША казаў, што яны ёсць.
Падчас сваркі ў Белым доме прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў свайму ўкраінскаму калегу Уладзіміру Зяленскаму, што ў яго няма "козыраў" на руках, відавочна, маючы на ўвазе моцную пазіцыю для патэнцыйных перамоў з Расеяй.
Але падчас учорашняй размовы з журналістамі на борце Air Force One ён сказаў, што такіх карт няма таксама ў РФ.
“Вы ведаеце, я кажу, што ў іх няма козыраў. Ні ў каго напраўду няма козыраў, - сказаў Трамп. —... У Расеі няма козыраў... Вам трэба ўкласці ўгоду і спыніць забойствы. Гэта бессэнсоўная вайна, і мы збіраемся яе спыніць”.
Рыторыка Трамп імкліва мяняецца, піша «Люстэрка тыдня. Украіна». Яшчэ некалькі тыдняў таму, на піку сваёй крытыкі ў бок Украіны і прэзідэнта Зяленскага, кіраўнік Белага дома сцвярджаў, што менавіта РФ з'яўляецца той краінай, якая мае «козыры» для мірных перамоў.