BE RU EN

Названы найлепшы прэзідэнт Літвы

  • 10.03.2025, 16:31

Яго выбралі больш за палову апытаных.

Літва сёлета адзначае 35-ую гадавіну аднаўлення незалежнасці. З гэтай нагоды Delfi падрыхтаваў адмысловы праект - сацыялагічнае даследаванні з 10 пытанняў. Высветлілася, што эліта краіны выбрала самым заслужаным прэзідэнтам Літвы Валдаса Адамкуса.

Апытанне эліты Літвы на замову партала правёў часопіс Reitingai з 27 снежня 2024 года да 27 студзеня 2025 года. У апытанні ўдзельнічалі 1142 чалавекі.

Адно з пытанняў гучала так: «Хто з прэзідэнтаў, на Вашу думку, больш за ўсё зрабіў для прагрэсу Літвы за апошнія 35 гадоў?».

Больш за палову рэспандэнтаў выбралі Валдаса Адамкуса (638 з 1142). На другім месцы Даля Грыбаўскайтэ (321 з 1142). На трэцім Альгірдас-Мікалас Бразаўскас (97 з 1142).

Адамкус упершыню быў абраны прэзідэнтам краіны ў 1998 г. Ён уступіў на пасаду прэзідэнта 26 лютага 1998 года. Другі раз ён быў абраны прэзідэнтам пасля імпічменту Раландаса Паксаса ў 2004 годзе.

Апошнія навіны