BE RU EN

Менскі мікрараён Уручча затапіла

  • 10.03.2025, 19:41

На гэты раз не праз дождж.

Мікрараён Уручча ў Менску падтапіла. Прычына - пашкоджанне водаправоднай сеткі будаўнічай арганізацыяй, піша «Менскводаканал».

Праз гэта вада знікла ў мікрараёнах Уручча, Копішча, Новая Баравая, пас. Азярышча.

«Цяпер пашкоджанне лакалізаванае, ціск у водаправоднай сетцы аднаўляецца», — гаворыцца ў паведамленні Менскводаканала.

Апошнія навіны