AP: У Парыжы вайскоўцы з 30 краін свету абмяркуюць міжнародныя сілы бяспекі для Украіны
- 10.03.2025, 19:48
Сустрэча адбудзецца 11 сакавіка.
Вайсковыя прадстаўнікі больш чым 30 краін 11 сакавіка сустрэнуцца ў Парыжы, каб абмеркаваць стварэнне «міжнародных сіл бяспекі» для Украіны пасля спынення агню. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на французскага чыноўніка, знаёмага з падрыхтоўкай да сустрэчы.
Паводле інфармацыі суразмоўцы журналістаў, мэтай так званых міжнародных сіл стане стрымліванне Расеі ад новага наступу пасля спынення агню ва Украіне.
У перамовах таксама вохзьмуць удзел прадстаўнікі краін Азіі і Акіяніі, яны далучацца дыстанцыйна.
Французскі вайсковы чыноўнік расказаў, што згодна з планам, міжнародныя міратворчыя войскі могуць быць аснашчаныя цяжкім узбраеннем і будуць мець запас зброі. Акрамя таго, яны павінны быць здольныя да перакідкі на тэрыторыю Украіны «за лічаныя гадзіны ці дні», каб дапамагчы ў абароне краіны ў выпадку новага расейскага нападу.