BE RU EN

Беларуска патрапіла ў лік самых прыгожых на конкурсе Miss Global

  • 10.03.2025, 20:07

«Міс Беларусь» скарыла журы і гледачоў грацыяй і чароўнасцю.

Дар'я Ганчарэвіч увайшла ў дзясятку самых прыгожых жанчынаў на конкурсе Miss Global, які прайшоў у Камбоджы.

Сусветны форум доўжыўся два тыдні. Некалькі дзясяткаў удзельніцаў з розных куткоў свету ледзь не штодня дэфілявалі па подыюме, змагаючыся за званне найлепшых у розных намінацыях. Былі і дабрачынныя паказы, а таксама падарожжа ў Тайланд.

Былі выхады ў нацыянальных строях, дэфіле ў купальніках, а таксама мноства паказаў у вечаровых уборах.

У фінал патрапілі толькі 10 дзяўчатаў. Сярод іх і Дар'я Ганчарэвіч. Беларуска скарыла журы грацыяй і чароўнасцю.

На жаль, карона дасталася не ёй. Пераможцай Miss Global стала прадстаўніца В'етнама Нгуен Дзінь Нху Ван.

Апошнія навіны