BE RU EN

Беларусы выпусцілі аплікацыю для вывучэння роднай мовы

  • 9.03.2025, 11:06

Словы і фразы агучаныя прафесійнымі дыктарамі.

Невялікая каманда распрацоўнікаў і энтузіястаў выпусціла мабільны дадатак для вывучэння беларускай мовы — «Шаную». Ён даступны карыстачам Android, спампаваць яго можна па гэтай спасылцы.

Каманда на сваім сайце паведамляе, што хоча папулярызаваць беларускую мову, каб беларусы свабодна размаўлялі на роднай мове.

У стварэнні кантэнту для дадатку «Шаную» бралі ўдзел спецыялісты ў галіне беларускай філалогіі. Словы і фразы агучаныя прафесійнымі дыктарамі. Са слоў распрацоўнікаў, пры падборы матэрыялаў яны арыентуюцца на сучасныя акадэмічныя слоўнікі.

Апошнія навіны